Гэта старонка не была вычытаная
Раз яшчэ — і будзе квіта —
Па кантракту ёсьць нагонка…
Глянь, вунь баба каля сіта,
Гэта, чорце, мая жонка.
Я на год у Бэльзабуба
За цябе жыць застануся,
А праз той час мая люба
Жыць з табой, як з мужам, мусіць.
Службу, любасьць, шанаваньне
Хай ёй вашаць прысягае,
Зломіш хоць адно заданьне —
Ўся умова прападае. —
Што той кажа, чорт пільнуе,
Вокам кідае на самку,
Быццам бачыць, быццам чуе,
І збліжаецца пад клямку.
А Твардоўскі пры ім суча,
Быццам гнецца, а ўсё бача,
Скочыў дзюркай чорт ад ключа
І дагэтуль недзе скача.
|}