Наджана топалю прускага красай,
Пнецца па вербах і цінавым зельлі,
К любаму пнецца, як з даўнага часу:
Сьлед кіне ў рэчцы вяночкам нявілым,
І на чужыне ўжо лучыцца з мілым.
Ды салавейкі пад Коўняй з дубровы
Са сваякамі гары запушчанскай
Свае літоўскія баюць размовы,
Дзеляцца спольна і дружбай і ласкай,
Як-бы граніцы ня знаючы новай.
А людзі?.. Людзі ўпіліся бітвою;
Даўная Прусаў з Літвою зажыласьць
Пашла ў няпамяць; падчас толькі міласьць
І людзей годзіць… Я знаў людзей двое…
Гэй, Нёман! Хутка к тваім сумным водам
Рынуць навалы нясьці зьніштажэньне,
І ў бераг, з вечных галоцячы ценяў,
Тапор чужынца бязьлітасна ўесца;
Стрэл салавейкаў разгоне ў гародах.
Што быту лепшага выснуюць сплёты
Парве ўсё чыста нянавісьць народаў,
Парве ўсё чыста… Каханкаў-жа сэрцы
Злучацца ў песьнях ізноў Вайдэлёты.
|}