Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/321

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ты брыльлянтамі ўсыпаў атласы і шоўк —
Гэта цёртая сталь ад кайданаў,
Гэта вісельні петляў разьвіты шнурок,
Гэта, княжа, твае саматканы.

IX

Стол ты ўставіў ядой, косьцяй шмат пад сталом, —
Гэта косьці бядноты рабочай;
Пацяшаешся белым, чырвоным віном, —
Гэта — сьлёзы нядолі сірочай.

Хорам выстраіў ты, твайму воку так міл,
Адшліфованы цэглы і камень —
Гэта памяткі-пліты з няўчасных магіл,
Гэта — сэрцаў скамененых пламень.

Люба чуці табе скочнай музыкі звон:
Ты, дружына п‘яцё асалоду, —
А ці ўслухаўся ты, як плыве з яе стогн,
Стогн пракляцьця табе, твайму роду?!

Ты зьбялеў, ты дрыжыш, слаўны княжа-ўладар!
Госьці хмурны, а дворня зьнямела…
Ну, што, княжа? пара даць за песьню мне дар!
Выбачай, калі сьпеў мо‘ няўмела. —

X

Князь стаіць, князь маўчыць, жуда, помста б‘е з воч;
Гулі зглухлі: ні жартаў, ні сьмехаў…
Думаў князь, выдумляў, грымнуў шабляй наўзбоч,
Толькі з лёскатам выбегла рэха.

— Гэй ты, сонцу раўня, не на тое пазваў
На вясельле цябе сваёй княжны!..
Ты — шалёны старык! хто цябе дзе хаваў?
Ты, знаць, вырадак цемры сярмяжнай.

Ты адважыўся мне на сьляпы перакор
Вызваняці сусьветныя трэлі;
Платы маю шмат я для такіх непакор,
Хто сябе проці мне стаць асьмеліў.

Я пакнязеўску ўсім і плачу і люблю;
Ты ня хочаш дукатаў, — ня трэба!..