Гэта старонка не была вычытаная
Многа зьвера у пушчы у цёмнай снуе,
Болей злыдняў між намі ё, людзі мае!
Многа сьцежак-дарожак ля нас лягло тут,
Толькі з іх мужыку — адны мукі і блуд…
Ужо ладна за горад стары адышоў,
Тут за пазуху зірк: што схаваў — не знашоў!
Ні кароўкі, ні грошы няма ўжо, няма…
Не бяда: дзяга ёсьць, ёсьць пацеха адна!
Мы з дарогі чакаем — і маці і я;
Дзень, другі ня відаць, ажно трэцяга дня
Слых пашоў па сяле, што ў лясочку пятлёй
Хтось закончыў жыцьцё — гэта быў… гэта мой…
Гэй, што сьпіш там, шынкар? Гэй, сякі ты, такі!
Болей водкі! П‘юць, знай, не здарма бедакі!
Ня нам долю сваю ўспамінаць-праклінаць,
Налівай, выпівай, каб ня чуць і ня знаць!..
|}