Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/292

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А як чапнуў стралой аб лук,
Яны скрануліся ў прасоньні,
І столькі, столькі крэпкіх рук
К маёй паціснулася броні.
За мною ўсьцяж, і тут і там,
Іх вусны бледныя шапталі:
Аддайце славу нашу нам!
Нашто схавалі-расхапалі?“

VIII

І трэці князю гэткі сказ
І княжне скажа міласьцівай:
„Я абышоў іх тройчы раз
І відзеў, што яны ўсе жывы.
А толькі торг усё ідзе
Над іх душою патаптанай;
Яны, як цені, ў грамадзе
Маўчаць і йдуць на пір паганы.
А як я ўдарыў па струне,
Замітусіліся, як пчолы,
І на гарэ і нізіне
Мне падавалі голас кволы.
За мною ўсьцяж, і тут і там,
Іх вусны бледныя шапталі:
Аддайце песьню нашу нам!
Нашто схавалі-расхапалі?“

IX

Сказаўшы так, маўчаць ганцы,
Маўчыць і князь крыху часіны,
І дасьць адказ такі ў канцы
Ганцом на іхныя навіны:
„Ня ўмруць, ня ўмруць ужо яны,
Раз хочуць сонца, славы, песьні;
Заб‘юць ім зычныя званы
Прабудным звонам на прадвесьні.
Сваёй забранай старане,
Скаванай мучальніцы-княжне,
Ўзьнясуць пасад на кургане
На панаваньне недасяжне.