Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/293

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На дзеле — кожны йшчэ слугой,
У думках — вольныя ўжо людзі;
Над сэрцам іх, над іх душой
Наш дух лунаці вечна будзе.

X

Вы, другі верныя, ганцы,
Як летась, сёлета, налета
Ўсе пагранічныя капцы
Абходзьце зноў з маім прыветам.
Гусьлямі, лукам і сьвятлом
Будзеце, клічце і сьвяцеце,
І так спануйце іхнім сном,
Каб сон іх шчэз і ўсталі жыці.
А покуль поўнач ня прышла,
Вясьці бяседу будзем далей;
Засядзьце ўсе кругом стала,
Хай зазьвініць віно ў крышталі.
А чарку першую ўзьнясём
За цень мінуўшчыны у сеці,
Другой к цяпершчыне прап‘ём,
Праславім будучыну трэцяй“.

XI

Садзіцца княжна, князь, кругом
Садзіцца вольная дружына;
Шуміць бяседа за сталом,
Плыве часіна за часінай.
І разгараецаа ясьней
Паходня радасьці забытай,
І сьветазарнасьцяй сваей
Вясёлкі сее самавіты.
Ямчэй нацягваецца лук,
Цэль расьсякаюць агнястрэлы,
Дрыжыць паўчына і павук,
Дрыжыць прыблудак ачарнелы.
Ракочуць гусьлі звон-у-звон;
На бел-сьвет розгалас нясецца,
Як бел-сьвет, коціцца разгон
І ў думцы казкай раздаецца.