Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/274

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З падружкай мілаю і лес —
Як найбагатшы стане хорам…
Няма яе — няма жыцьця,
Усё — аднэй няўцехай, горам“.

V

Галубка чуе галубка,
І сэрца радасьцю ёй б‘ецца, —
Што гэтак помніць ён аб ёй,
Такому жалю аддаецца.
Але нядоўга шчасьце ёй
Усьмехам думкі калыхала:
Галодны тут-жа госьць ляжаў,
А гэта значыла нямала.
Ня думай, мілы, аба мне, —
Так галубку галубка кажа: —
Уперад волю споўнь багоў:
Яны пры ўсім стаяць на стражы…
Гасьця ты маеш у сябе,
Замёрз, і есьці пэўна хоча, —
Заняцца шчыра мусіш ім,
Каб не пракляў цябе і ночы“.
Пачуў, стаў весел галубок,
Ад радасьці аж як ня плача.
Сьпяшыць гасьцю служыць, пытаць,
Якую той цярпіць нястачу.
„Я зьмёрз“, — гавора той яму.
Галуб рад памагчы ў прыгодзе:
(Бо й дрэва ў цень хавае свой
Таго, хто нават сеч прыходзе).

VI

Гальлё сухое і лісткі
Зьбірае колькі сілы мае,
Кудысьці зьлётаў па агонь,
Разьвёў і госьця йзноў пытае.
А паляўнічы да яго:
„Дай есьць, галодны я сягоньня“.
Тут бедны галубок схмурнеў:
Ня знае, дзе яду спагоне.