Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/272

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І доўга так палюе ён,
Зьнімае так ахвяры ў клеткі,
Ажно прыпадак немалы
Спаткаў яго ў пустыні гэткі:

II

Дня аднаго ў кустох блудзіў
І лёгкага выглядваў хлеба, —
Пагоду ясную і дзень
На ноч зьмяніла бурай неба.
За хмарай хмару валакла,
А грозна, чорна, бязустанку;
Пярун ляцеў за пяруном,
Што міг — маланка за маланкай.
Ліло, як з рэшата, дажджом,
Раўняла нізкі дол з узгорам,
І лес і поле абняло,
Як пеклам, як шалёным морам.
Заціхла птушка, зьвер заныў;
Лес-хата — ўжо ня быў ім хатай…
За грэх караў зямлю, ці што,
Так грозны Сатакрата[1].
А паляўнічы, хоць і мок,
Не пакідаў сваёй работы:
Галубку ўбачыў пад кустом —
За крыльле ўзяў злавіў з ахвотай.
Здабыча лёгкая была:
Галубка, выбіўшыся з сілы,
Хоць і хацела — не магла
Ляцець, чакаў яе дзе мілы.

III

Тымчасам сьціхла бура ўжо,
Але і вечар быу на сьвеце;
На небе месяц абышоў,
зоркі сталі ў небе йрдзеці.
Што тут рабіць? дамоў ісьці? —
сьці і цёмна, і далёка;
У лесе цёмным начаваць? —
небясьпечна, і нялёгка:

  1. Сатакрата — стараіндыйскі бог.