Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/262

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— „Ня мне, а гэным дзьвюм крывёй
Жыць хочацца чужой“,
Пачуў ён ад другой
Таўстой, таўстой,
Ды сёрб, ад першага ямчэй,
Даць мусіў з жыліны сваей.
— „Я? я так толькі, з дабраты,
А вось за тых вазьміся ты!“
З чароду трэцяя хлюснула,
Найболей кемкага агулу,
І смагла, смагла смактанула…


Што далей там было,
Да байкі не дашло.
П‘яўкі-ж (ой, чорт недзе рад),
Хоць дней зышло — праходзіць шмат,
Жывуць як-бы ні ў чым, —
А толькі, як даць раду ім,
Варожа ўсё Ігнат!..

|}