Лет шмат
Таму назад
Ігнат
Гарачынёй, здаецца,
Купаўся ў рэчцы
І, як на грэх,
(Бадай што заяц,
Паганец,
Сьцежку перабег),
К аднэй з дзьвюх ног
Прынадзіў п‘явак трох.
Прыпліплі, цягнуць, як мага,
Аж сохне, корчыцца нага.
Бяда! Ўжо кінуўся і сяк і так,
Заціснуўшы кулак,
Да іхняй скуры небарак, —
Яны-ж каб дбалі:
Смокчуць далей!..
„Э, годзе, кіньце ўжо даіць, сястрыцы,
Ці-ж мала вам сваёй вадзіцы? —
І сьмех, і грэх, і стыд, скажу я,
Смактаці кроў чужую!“
Так ім навучна ён талкуе,
І ў той жа час,
(Ня першы п‘яўкам, відна, раз),
Пачуў адказ:
— „Мае суседкі вінаваты“,
Кіўнула з іх адна Ігнату,
Як ёсьць уся ў бліскучых латах,
І пацягнула цёплы смок,
Аж колька ў крук згібала бок,
|