Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ-БАЙКА

З-за далёку, з-пад усходу
Віхар мчыцца ў непагоду,
Байкі сее маладыя;
Думка чуе, думка ные…

Ціха… Бачце: штось віднее,
Льлецца нейкая надзея,
Штосьці едзе з новым сватам,
З новым шлюбам з хаты ў хату…

Скінь лахманец непазорны
Пыл згані з аконцаў чорны,
Пыл зьмяці хутчэй з аконца, —
Шэпні-клікні: сонца! сонца!..

Быццам з песьняй, быццам з ласкай,
З чараўніцкай нейкай казкай,
З-за далёку, з-пад усходу
Віхар мчыцца ў непагоду…