Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/230

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І у будучыну, гляне
Думкай песьня Дудара,
З няпрывычным запытаньнем:
Ці прачнуцца не пара?!.

Так даўно у нас ня йгралі,
Дзіў адно плыве і чар,
Што раз вышай, што раз далей, —
Знаць, бывалы ён Дудар.

Старасьвецкі ён музыка,
Важна толк вядзе ў дудзе,
Важна доляю вялікай
І свабодаю гудзе.

На курганавым каберцы
Нячувалае чуваць,
Што ўсё можа толькі сэрца
Беларусава паняць.

|}