Гэта старонка не была вычытаная
Ці-то потам, зьнемажэньнем
Нязьменным,
Ці-то крыўдай, паніжэньнем
Штодзенным?
Хто вучыў цябе малога
Дзіцяцю,
Як шукаць на сьвеце долі,
Багацьця?
Ці паводкі, што сьвет рыюць
Вясною,
Ці мяцеліцы, што выюць
Зімою?
Ой чаго ты спадзяваўся
Ад сьвету,
Як зьявіўся на зямельку
На гэту:
Ці карчомкі таёй п‘янай,
Гуляшчай,
Ці цямнічкі акаванай,
Лядашчай?
А як сьмерць на цябе, мілы,
Надойдзе,
Дзе магілка твая будзе,
Крыж твой дзе?
Ці ў чужым далёкім краі,
У няволі,
Ці пад родным лесам, гаем,
У полі?
Ну, дакуль-жа ты ўсё будзеш
Марнеці,
Бяз прыпынку, без пацехі
На сьвеце?
З дня на дзень бядак чакае
Ўсё сонца, —
Раса вочы выядае
Бясконца.