Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

7

Дзе мой дом, дзе ты, хата мая,
Дзе загон хлебадайнай зямлі?
Сам — з бядой, ні жыцьця, ні пуцьця!
Знай, гаруй ды магілку хвалі.

Дзень і ноч нада мной, сіратой,
Стогне, сьцелецца стада хмурын,
Дзень і ноч то сьлязой, то крывёй
Сьцежку росіш адзін, сам адзін!

З году ў год злыдні з кута ў куток
Пруць у сьвет, сьвету знаць не даюць;
Як вятрышчы сарваны лісток,
Падхапілі нясуць і нясуць.

Знай, нясуць, вось скруцілі, згнялі,
А ўсё пруць, усё ў сьвет, на той сьвет.
Вось і звон, шмат званоў… Загулі…
Бач, труна, пры труне адзін дзед.

Жыў, ня жыў, шчасьця знаў, не зазнаў,
Палажылі ў дамоўку — ляжы!
Дайце-ж камень на грудзь, каб ня ўстаў
Безьзямельнік, гаротнік сьляпы!..

|}