Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А цяпер, сягоньня,
Па лясох, па скібах,
Гайда, безьзямельнік;
Пашукай сялібы!

5

Паляці ты лесам, полем,
Голас неразьвейны,
Аб тэй долі ці нядолі;
Долі безьзямельнай.

Ці-ж ня пан я, не вяльможны?
Бойцеся вы бога!
Нават злодзей на ўсё, сквапны
Не ўкрадзе нічога…

Маё поле, мае тоні —
Воблакі сівыя,
Маё стадка, мае коні —
Хмары вараныя.

Маё поле арэ вецер
І пасе скаціну,
Што бушуе падчас лішне
Ў летнюю часіну.

Мой палац, хто ведаць хоча, —
Неба прастор гэты;
Што ў дзень сонцам, зормі ночай
Сьвеціцца адзеты.

Ніхто не пераарэ мне
Мяжы ў маім полі,
Там падаткаў не плачу я
Нікому, ніколі.

Як узойдзе маё поле,
Высокая ніва,
Туды мчацца мае думкі
Па сваё па жніва.