Гэта старонка не была вычытаная
4
Растапілісь гурбы,
Зачарнелі скібы, —
Гайда, безьзямельнік!
Пашукай сялібы!
Шмат зямлі на сьвеце,
Шмат на сьвеце хатак, —
Толькі безьзямельных
Мінуў гэты датак…
Скідае куточак,
Азярняціць поле, —
Бач, пагналі далей,
Гоняць без патолі!
Пхнецца безьзямельнік,
Стогне, уздыхае; —
Падпякае сонца,
Дожджык палівае.
Вецярок калыша,
Як галінку тую,
Песеньку заводзіць,
Як жыцыцё, старую…
Ня ўздыхай, мой родны!
Знойдзеш, — прыдзе сьвята:
Слаўным, роўным станеш
З бедным і багатым!
З чатырох дылёвак
Будзеш мець мясьціну:
На век вечны поля
Роўна тры аршыны.
Ляжаш там, заляжаш,
Бедачок сярмяжны,
У дзянькі і ночкі
Ціха і паважна…