ЦІ-Ж ГЭТА МНОГА?!
Ад сьвету, ад бога Жадаю нямнога! —
Зямелькі з валоку, К ёй шнур неўдалёку, З сьвятлічкай хацінку, За жонку дзяўчынку, Кусок салца к хлебу, Рубля на патрэбу, Здароўя чым болей, Крыху долі, волі —
І ўсё! больш нічога… Ну, ці-ж гэта многа?!.