Праз што плачаш, мужычок?
— Праз людзей і неба.
Чаго хочаш, мужычок?
— Трохі солі, хлеба.
Калі шчасьліў, мужычок?
— Як водкі нап‘юся.
Калі грозен, мужычок?
— Як з жонкаю б‘юся.
Праз каго сыт, мужычок?
— Праз свой труд і сілу.
А ня ў крыўдзе калі ты?
— Як лягу ў магілу.
|