ХТО ТЫ ГЭТКІ?
Хто ты гэткі? — Свой, тутэйшы. Чаго хочаш? — Долі лепшай. Якой долі? — Хлеба, солі. А што болей? — Зямлі, волі. Дзе радзіўся? — Ў сваёй вёсцы. Дзе хрысьціўся? Пры дарожцы. Чым асьвенчан? — Кроўю, потам. Чым быць хочаш? — Ня быць скотам… 1908 г.