НА СЕНАЖАЦІ
Чуць на небе зара Занімаецца, Ў курнай хаце мужык Падымаецца,
Цягне сьвітку з пала Прапацелую, Цягне лапці з калка Скарчанелыя.
І касу ён бярэ Адкляпаную, І жарсьцьвянку нясе Дзераўляную.
Так на луг ён ідзе Свой някошаны, З песьняй топіць касу Ў траве зрошанай.
Яго сілу ў касьбе Відаць моцную, Дый у песьні сьлязу Чуць гаротнага…