Коціцца, ўецца далінкай крыніца,
Б‘ецца, плюскоча ў каменьнях вадзіца,
Далей плыве і плюскоча.
Белымі грудкамі лёгшы на траўцы,
Хоча дзяўчынка к вадзіцы дастацца,
Губкамі чэрпнуці хоча.
Вольха лісткамі ёй шыю ласкоча,
Плюскатам рэчка сьмяецца у вочы,
Сонейка ўсіх абнімае.
Сонейка, рэчка, вольха, дзяўчына
Думцы ўсьміхаюцца соладка, дзіўна,
Думка іх шчыра вітае…