Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЁМУХА

Нарэшце па віхрах, па сьцюжы
Заглянуў вясеньні прасьвет;
Ці чуеш, ці бачыш, мой дружа,
Як іншы, як лепшы стаў сьвет?

Ці бачыш, як неба міргае,
Як траўкай сьмяецца зямля?
Ці чуеш, што кум-лес нам бае?
Уцям, колькі ў рэчцы жыцьця.

А глянь ты на вёску на нашу,
На брацьцяў забытых у ей,
Я знаю, як доля іх страша,
І колькі ім зводзіць надзей.

Во сёмуху вышлі. спаткалі,
Надзелі сьвяточны убор,
Зялёнай галінкай уткалі
Сьвятлічку і ганак, і двор.

І цешацца людзі, як дзеці;
Сягоньня труд скінуўся з рук,
Хоць заўтра на белым на сьвеце
Ах, колькі чакае іх мук!..