Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АД РАНА ДА РАНА

Ад рана да рана
Пейце, старцы, дзеці:
Добра меці пана,
А лепей ня меці.

Пан за тваю працу
Нібы-то й заплаце;
Знай плату з палацу! —
Зьбярэш з ёй багацьце!

За гадзін семнаццаць
Працы ў дзень нязьменьне,
Выйдзе грошаў дваццаць,
Або й таго меней.

Ой, ды лёгкай служба
Нідзе ня бывае,
Бо служба — ня дружба, —
Няволя цяжкая.

Трэба ведаць, знаці
Службы гараваньне:
Позна легчы спаці,
А ўстаці зараньне.

На слаце й марозе
Вабіці зьзіханым,
Дрыжэці ў парозе
Перад грозным панам.

Заціркай найболей
Гавець, разгаўляцца,
Як сьвіньні, на полі
З блыхамі валяцца.

Лае пан багаты,
А ты цярпець мусіш,
Хоць не вінаваты,
Языка прыкусіш.