Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Горш якой скаціны
Спаганяць, зьняславяць,
Кляцьбой бяз прычыны
Спаткаюць, адправяць.

Ой, позна і рана
Пейце, старцы, дзеці:
Добра меці пана,
А лепей ня меці.

Ў службе гора болей,
Як якіх выгодаў;
Хто ня любіць волі, —
Ня нашага роду.

|}