Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дык вось, людцы, які
Я мужык-беларус!
Пады лбом сінякі,
Цёмен сам, белы вус.

Эй, каб цёмен ня быў,
Чытаць кніжкі умеў, —
Я-б і долю здабыў,
Я-б і песенькі пеў!

Я-б патрапіў сказаць,
Што і я — чалавек,
Што і мне гараваць
Надаела ўвесь век.

|}