Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Толькі ў хатцы маей
Зімой сьвішча віхор,
Хлябок вынасе зьмей,
Дроў ня дасьць панскі бор.

Толькі, як памру я,
Прападаю, як мыш, —
Няма хоць-бы гнільля
На труну і на крыж…

Толькі, як памру я,
Ня ўмірае бяда, —
Хоць з магілкі маей
Насып змые вада.

|}