Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВОЛЯ

І люблю-ж я, люблю
Гэту волю сваю!
Зямлёй лягу ў зямлю —
Вазьму волю сваю.

Нашто сокалам быць,
Так высока лятаць,
Толькі-б воляю жыць,
Толькі-б путаў ня знаць.

Эх, каб так раскаваў
Петлі ўсе ў ланцугу, —
Я-б усім паказаў,
Як быць вольным магу!

Зямлёй лягу ў зямлю,
Але перш прапяю,
Як я волю люблю,
Гэту волю сваю!