Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Эх, пайду я ў поле
Долечкі шукаць,
З востраю касою,
Як на сенажаць!

Ой, пайду я ў поле,
Як-бы на вайну,
Шукаючы волю,
Шаблячкай махну!

Можа ўзойдзе доля
Ясьненькай зарой,
Можа блісьне сонцам
Воля нада мной!

|}