Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Ды ўсё-ж рукопісі я гэтай
„Так не астаўлю і вазьму, —
„Аб ёй і кім быў той поэта
„Складу артыкул пасвайму.

„Часьць вершаў ў друку апыніцца,
„Ня зьнішчаць мышы іх зусім;
„Пясьняр „з народа" ўзьвесяліцца,
„Што ё ў газэтах і аб ім“…

Так будзе думаць моль вучоны
І рэшты аркушаў шукаць.
..............
Спалі вас, песьні, дым чырвоны,
Чым мае гэткі лёс спаткаць!

|}