Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/233

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Годзе! годзе! Ня ўсё, знаць, асіліў;
Зачыні ўжо сухія павекі!..
І злажылі няздару, злажылі
Ў дамавіне, ў магіле навекі.

І насыпалі насып жвіровы,
Крыж паставілі новы, яловы;
Гэй, ляжы з сваёй доляй-нядоляй!
Гэй, ляжы з сваёй воляй-няволяй!

|}