Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дык вось, як узброішся гэтак
У пацеры, торбы і пугі,
І ў рваны старэцкі адзетак, —
Павер, будуць брамы на ўслугі.

З пагардай, як лішняй сабацы,
Швырнуць табе лустаю хлеба;
Дзіця цябе будзе пужацца,
Пачне непагодай выць неба.

А ты?.. Ты цані й гэту працу,
Хоць збыцца яе і ня лёгка;
Ня йдзі жабраваці к палацу,
Бо стуль цябе выгане лёкай.

|}