Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хоць нам гэту зямлю-матку
Бог бясплатна дараваў[1]
І плаціць чыншоў, падаткаў
За яе нам не казаў, —

Дый на гэта тут ня помняць
І, як могуць, так дзяруць,
Апасьледнюю кароўку
За падаткі прададуць.

Хто тут вінен, разгадайце,
Ці тут бог, ці чорт пракляты? —
Але толькі што ня байце,
Самі-ж многа вінаваты!..

|}


  1. Поэта ў гэтым месцы бярэ бога ў тым сэнсе, у якім працоўны народ ужываў яго пры змаганьні за зямлю. Зямля божая — значыць ня царская, народная. Рэд.