Старонка:Як выбіраць дэпутатаў у Гас. Думу (1912).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Выбары у селян.

Селяне перш выбіраюць на валасных сходах упоўнамочэных, а тады ўжо ўпоўнамочэные выбіраюць с паміж сябе у павеці выбаршчыкоў у губэрнскае выбарнае сабраньне.

Як ведама, валасные сходы складаюцца з дзесяцідворных, выбраных сельскім сходам па аднаму на 10 хат с кожнай вёскі, і з усіх сельскіх і валасных уласьцей, каторых выбіраюць на сельскіх і валасных сходах. Па даўнейшаму закону дазвалялося выбіраць новых дзесяцідворных для выбароў упоўнамочэных; па закону 3 чэрвеня 1907 г. гэта не дазваляецца, і валасные сходы выбіраюць упоўнамочэных у такім складзі, у якім яны загадываюць сваімі справамі. (ст. 83). Дзень выбароў упоўнамочэных ад валасных сходоў назначаецца губэрнатарам у адзін дзень у цэлым павеці. Падчас выбароў на сходах могуць быць толькі тые, што па закону ўходзяць у склад гэтых сходоў (ст. 85), Дзеля гэтаго, калі на сходзе будзе, напрыклад, земскі, сьвяшчэнік і т. д., то сход будзе незаконны, і выбары могуць быць скасаваны. Кожны валасны сход выбірае двух упоўнамочэных. Выбары упоўнамочэных — тайные пры помачы баллоціроўкі кулькамі (ст. 86). Заместа кулек падчас выбароў упоўнамочэных могуць быць шашкі з дзерэва і др. Калі валасны сход выбярэ упоўнамочэных, то тады пішэцца прыгавор; валасны сход мае права даць сваім упоўнамочэным грошы, каб вярнуць расходы на дарогу ў горад (ст. 89). Не пазней другога дня пасьля выбароў валасны старшыня павінен перэслаць прыгавор валаснога сходу ў Паветовую Камісію па выбарным справах (ст, 87). Паветовая Комісія па выбарных справах складаецца с паветоваго члена акружнога суда (прадседацеля), с паветоваго маршалка, міравога, або гарадзкога судзьдзі, прадседацеля паветовай земскай управы, гарадзкога галавы паветоваго места і земскаго начальніка (ст. 49). Паветовые па выбарных справах Камісіі разгледаюць скаргі на прыгаворы валасных сходоў аб выбары ўпоўнамочаных. Кожны, каго рупяць выбары ў гэтай воласьці, значыцца, кожны селянін — „домохозяін“, мае права пісаць жалабу на неправільнасць выбараў. Гэткіе жалабы трэба падаць у тры дні пасьля выбароў або проста ў Паветовую па выбарных справах Камісію, або валасному старшыне, каторы павінен зарая-жэ даставіць скаргу ў Камісію (ст. 88). Калі Паветовая Камісія знойдзе скаргу правільнай, дык можэ адмяніць выбары.

Гэтак кожны валасны сход выбірае двох упоўнамочэных. На упоўнамочэнаго можэ быць выбраны кожны