Старонка:Як выбіраць дэпутатаў у Гас. Думу (1912).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На губэрнскім выбарным сабраньні старшынёй бывае губэрнскі маршалак; апрача яго, на сабраньні могуць быць толькі выбаршчыкі, што маюць права належаць да гэтаго выбарнаго сабраньня. (ст. 6) Іншым людзям у ніякім прыпадку не дазваляецца быць на выбарным сабраньні (ст 120). Губэрнскае выбарнае сабраньне у складзе ўсіх прыбыўшых перш за ўсё выбірае дэпутата с паміж выбаршчыкоў ад селян, тады спаміж выбаршчыкоў ад землеўладзельцоў, пасьля аднаго, а у некаторых губэрнях двух дэпутатоў с паміж выбаршчыкоў ад гарадоў і мястэчэк і, наканец, у шэсьці губернях аднаго члена Думы с паміж выбаршчыкоў ад рабочых (ст. 123). Такім парадкам, калі ўсе выбаршчыкі ад селян, ці рабочых, або ад гарадоў і мястэчэк згодне назначаць аднаго, кандыдата с паміж сябе, а іншые адмовяцца ад баллоціроўкі, то губэрнскае выбарнае сабраньне хоч-ня-хоч павінно будзе выбраць гэтаго, а не іншаго кандыдата у члены Гас Думы. Як ужо выбяруць дэпутата ад селян, гарадзкіх жыцелёў і землеўладзельцоў, тады выбарнае сабраньне у тым-жэ складзе выбірае с паміж усіх выбаршчыкоў рэшту дэпутатоў, каторых лік ад даннай губэрні паказан у законе, ня гледзячы, да якога стану хто належыць. Выбары робяцца пры помачы тайнай падачы галасоў — баллоціроўкай кулькамі (ст. 124). Выбраным лічыцца той, за каго далі большую палавіну галасоў выбаршчыкоў, каторые знаходзяцца на сабраньні. Калі выйдзе, што ніхто не атрымаў болей палавіны галасоў, то сабраньне выбірае нанова, а выбраным ужо лічыцца той, хто атрымаў проста больш галасоў, чым усе іншые (ст. 126). У члены Гасударственай Думы ня могуць быць выбраны тые, што не знаюць расейскай мовы (ст. 128). Тые, што знаходзяцца на гасударственай службе і атрымліваюць вядомую пэнсію, у выпадку, калі іх выбяруць у Думу, павінны адмовіцца ад сваей службы (ст. 127). Скаргі (жалабы) на неправільнасць выбароў трэба пісаць на імя Гасударственай Думы і падаць губэрнатару не пазней трох дзён пасьля выбароў. Губэрнатар павінен перэслаць тые скаргі ў Думу, каторая і судзіць, ці выбары былі правільные, ці не (ст. 149).

Такім парадкам дэпутаты ў Гасударственую Думу выбіраюцца, як ужо раней было сказана, выбаршчыкамі с паміж выбаршчыкоў.

Як-жэ выбіраюцца выбаршчыкі?

Перш-на-перш разгледзім, як выбіраюцца выбаршчыкі ад селян.