Старонка:Як выбіраць дэпутатаў у Гас. Думу (1912).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

селянін — „домохозяін“, што прыпісаны да гэтай воласьці, мае ў ей надзельную, або купленую зямлю, жыве ў воласьці ня менш году і сам вядзе сваю гаспадарку (Ст. 87). Неаддзеленые сыны, парабкі (батракі) і беззямельнне ня могуць быць выбраны упоўнамочэнымі. Тые, што жывуць за межамі сваей воласьці, хаця-бы нават побоч ў тым самым ставе, не маюць права быць выбранымі у упоўнамочэные ад воласьці: аднак, калі селянін — „домохозяін“ пойдзе на заработкі і калі мае свой ўласны двор, сваю гаспадарку і права належаць да сельскаго сходу, дык ня траціць выбарных правоў у Гасударственую Думу: Пры гэтым селянін, што належыць да сельскаго, або воласнога сходу ў павеці, можэ падаваць голас толькі з селянамі і не мае права належаць да выбараў разам з землеўладзельцамі, хаця бы і меў у тым павеці гэтулькі зямлі, колькі трэба, каб належаць да выбароў у землеўладзельчэскай курыі (ст. 62).

Пасьля таго, як упоўнамочэные ад валасьцей ужо выбраны, губэрнатар назначае дзень, у які павінны яны з’ехацца для выбароў выбаршчыкоў (ст. 96). Аб назначэным дні для выбару выбаршчыкоў абвешчаюць так, каб усе ведалі. Заўсёды аб гэтым друкуецца ў газэтах. Павесткі не пасылаюцца. З’езд упоўномочэных ад валасьцей аткрываецца у 12 гадзін пад прадседацельствам паветоваго маршалка. Хто спозніцца на гэты тэрмін, не мае ўжо права належаць да выбароў. Выбары робяцца тайнай падачай галасоў пры помачы баллоціроўкі кулькамі. Выбіраць выбаршчыкоў упоўнамочэные могуць толькі спаміж сябе; выбраць можна і гэткаго упоўнамочэнаго, катораго німа на з’ездзі (напрыклад, с тае прычыны, што яго арыштавалі, або хворы, або так не прыехаў з якой іншай прычыны). Трэба толькі, каб, той каго выбіраюць, далажыў ,што ён згаджаецца на выбар (ст. 103). Тые, каторых німа на з’ездзі, павінны гэту згоду падаць пісьменна, напісаўшы заяўленьне на імя прадседацеля з’езду упоўнамочэных. Каб быць выбраным на выбаршчыка, трэба канешне атрымаць больш палавіны галасоў, каторые ё на з’ездзі. Калі паказаны ў законе лік выбаршчыкоў ня будзе выбраны, то на другі дзень пасьля аканчаньня выбароў робяцца дадатковые выбары, на каторых выбранымі лічацца тые, што дасталі хаця і менш паловы галасоў, але больш, як іншые (ст. 106). З’езд упоўнамочэных ад валасьцей павінен выбраць паказаны ў законе лік выбаршчыкоў; аднак у паветах з рознымі народамі паветовы з’езд упоўнамочаных ад валасьцей можэ быць па загаду міністра ўнутрэных спраў раздзелены на аддзелы, павэдлуг націі селян, — напрыклад, на рускі і польскі, або рускі і грузінскі і т. д. Калі зроблен такі раздзел, дык агульны лік выбаршчыкоў ад селян у тым павеці раздзеляецца паміж