Старонка:Як выбіраць дэпутатаў у Гас. Думу (1912).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як выбіраюць дэпутатоў у Гасударственую Думу.

У некалькіх вялікіх местах (у Пецербурзі, Маскве, Варшаве, Лодзі, Кіеве, Рызе, Одэссе) населеньне выбірае проста ад сябе членоў ў Гасударственую Думу.

Ва ўсіх іншых мейсцах дэпутаты у Думу выбіраюцца па губэрнях, на так называемых Губэрнскіх Выбарных Сабраньнях. Губернскіе выбарные сабраньня выбіраюць с паміж сябе па гэтулькі членоў Гасударственай Думы, колькі назначэна на губэрню павэдлуг асобнага распісаньня. У губэрнскіе выбарные сабраньня ўходзяць выбаршчыкі, каторых выбіраюць асобные з’езды ў кожным павеці (ст. 6 пол. о выб. ў Гас. Думу): 1) з’езд землеўладзельцоў: 9) першы з’езд гарадзкіх ізбірацелёў (знач. больш багатых жыцелёў горада); 8) другі з’езд гарадзкіх ізбірацелёў; 4) з’езд упоўнамочэных ад валасьцей. Апроч таго, ў некаторых губэрнях да губэрнскаго выбарнаго сабраньня належаць выбаршчыкі, што выбраны на асобным губэрнскім з’ездзе упоўнамочэных ад рабочых. У законе сказана, колькі выбаршчыкоў павінна быць выбрана на кожным з’ездзі, значыць, колькі ў губэрнскім выбарным сабраньні павінна быць выбаршчыкоў ад селян, ад гарадоў, ад землеўладзельцоў.


Як робяцца выбары.

Дзень выбароў членоў Гасударственай Думы у губэрнскіх выбарных сабраньнях назначае Гасудар, і аб гэтым абвешчаецца ва ўсіх газэтах (ст. 118). Тые, што маюць права належаць да Губэрнскаго выбарнаго сабраньня (выбаршчыкі), павінны загадзя сабрацца ў губэрнскім горадзі. Выбарные сабраньня аткрываюцца ў назначэны дзень у дванацаць гадзін, і той, хто спозніцца, не мае ўжо права належаць да выбароў (ст. 119). Выбарнае сабраньне лічыцца законным, калі збярэцца ня менш палавіны выбаршчыкоў (ст. 121). Калі будзе меней палавіны, дык выбары аткладываюцца і новае сабраньне склікаецца праз сем дзён; у такім прыпадку новае сабраньне лічыцца законным, ня гледзячы на тое, колькі прыбыло выбаршчыкоў.