Старонка:Як выбіраць дэпутатаў у Гас. Думу (1912).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

усімі аддзеламі з’езду, мяркуючы павэдлуг ліку упоўнамочэных у кожным аддзеле (ст. 28).

Гэтак выбіраюцца выбаршчыкі ад селян.

Пяройдзем цяпер да землеўладзельцоў.


Выбары у землеўладзельцоў.

Закон аб выбарах дзеліць землеўладзельцоў на вялікіх і дробных. Землеўладзелец, што ўладае ня менш году паказаным у законе (асобна для кожнаго павету) лікам дзесяцін, належыць да паветоваго з’езду землеўладзельцоў, дзе і выбіраюцца выбаршчыкі ад землеўладзельцоў проста ў губэрню. Да таго-ж з’езду належаць: 1) тые, што ўладаюць ня меней году іншым, як земля, нерухомым дабром („недвижимостью“), апрача гандлёва-прамышленаго „заведзеньня“, (напрыклад, дача), ацэненым паведлуг земскай ацэнкі ня менш, як на 15 тысяч рублеў; 2) ўладзельцы асобных горных (посэссіонных) заводоў і 3) упоўнамочэные ад дробных землеўлядзельцоў і упоўнамочэные ад „настояцелёў“ цэрквей і малітвеных дамоў усіх вер, калі да цэркві ці малітвенаго дому прыналежыць земля ў павеці (ст. 98).

Такім парадкам, да паветоваго з’езду землеўладзельцоў, каторы выбірае паказаны ў законе лік выбаршчыкоў ад паветовых землеўладзельцоў у губэрню, належаць 1) вялікіе памешчыкі і 2) упоўнамочэвне ад цэрквей ды ад дробных землеўладзельцоў. Дробным землеўладзельцам лічыцца той, хто ўладае ня менш году якім-колечы кавалкам зямлі, хаця бы самым маленькім. Трэба толькі, каб тая земля была абложэна земскімі зборамі. Нядоімкі ў плаце павіннасьцей не адбіраюць выбарнаго права.

Як ўжо было сказана, селяне, што маюць зямлю щ павеці, не маюць права належаць да з’езду землеўладзельцоў, калі яны належаць да складу валасных ці сельскіх сходоў у тым павеці. Калі-ж селянін мае зямлю ў адным павеці, а прыпісаны да воласьці у другім павеці, то мае права належаць да з’езду землеўладзельцоў таго павету, дзе знаходзіцца яго земля.

Дробные землеўладзельцы і настаяцелі цэрквей, што ўладаюць зямлёй, збіраюцца ў дзень, назначэны губэрнатарам, на асобны (предварительный) з’езд для выбару тых упоўнамочэных, каторые будуць належаць да з’езду паветовых землеўладзельцоў. Аб гэтым павесткі не разсылаюцца, і ізбірацелі самі павінны даведывацца аб тэрміне з газэт, каб не праспаць дня выбароў. Абвестка аб дні выбароў упоўнамочэных канешне павінна быць надрукавана ў губэрнскіх ведамасьцях, а ў іншых газэтах яе