Старонка:Як выбіраць дэпутатаў у Гас. Думу (1912).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

можэ і ня быць. Выбары упоўнамочэных гэтак робяцца: калі збярэцца меней пяцісот душ, то выбары робяцца баллоціроўкай кулькамі; калі-ж абярэцца больш пяцісот душ, дык запіскамі. Каб даведацца, колькі можна выбраць упоўнамочэных, робяць гэтак: калі ўсе сабраліся, дык падлічываюць, колькі зямлі маюць яны разам. Пасьля лік падлічэных дзесяцін дзеліцца на цыфру, каторая цаказывае, колькі зямлі дае права вялікім землеўладзельцам належаць да паветоваго з’езду землеўладзельцоў. Атрыманая такім парадкам цыфра і паказывае, колькі поўных цэнзоў з’езд прэдстаўляе, значыць, колькі можна выбраць упоўнамочэных: Гэтак, - напрыклад, калі у ўсіх сабраўшыхся ёсць 3.000 дзесяцін, а для таго, каб належаць проста да З’езду землеўладзельцоў гэтаго павету, трэба мець 300 дзесяцін, то сабраўшыеся дзеляць 8.000 на 300 і выбіраюць спаміж сябе дзесяць упоўнамочэных, што будуць належаць да паветоваго з’езду (ст. 31).

З’езды дробных землеўладзельцоў збіраюцца або па адным на ўвесь павет, або дзеляцца на колькі аддзелоў: ці для асобных часьцей павету, ці павэдлуг націі (напрыклад, адзін для рускіх, а другі для палякоў), ці ўрэшці павэдлуг катэгорыі ізбірацелёў (напрыклад, адзін для настаяцелёў цэрквей, а другі для іншых) (ст. 30). Раздзел на аддзелы залежыць ад загаду міністра ўнутрэных спраў.

Калі упоўнамочэные ад дробных гаспадароў ужо выбраны, яны разам з вялікімі землеўладзельцамі абіраюцца на паветовы з’езд для выбароў губэрнскіх выбаршчыкоў. Такі з’езд можэ быць адзін, або дзяліцца на неколькі аддзелоў (ст. 29). У губэрню едуць тые, за каторых пададзена болей палавіны ўсіх галасоў на з’ездзі. Калі такім парадкам ня выбяруць патрэбнаго ліку выбаршчыкоў, дык робяцца дадатковые выбары, на каторых выбранымі лічацца тые, што атрымалі простае большынство галасоў (ст. 106). Дадатковые выбары робяцца: для з’ездоў, дзе сабралося болей пяцісот душ, у новы тэрмін, назначэны губэрнатарам, а для з’ездоў, дзе сабралося меней пяцісот душ, на другі дзень пасьля аканчаньня выбароў. Выбраць можна толькі тых, што маюць права належаць да з’езду; баллоціравацца могуць толькі тые, каторые скажуць аб сваей згодзі на гэта прадседацелю (ст. 103). Падчас выбароў на з’ездзі могуць быць толькі тые, што маюць права належаць да гэтаго з’езду, ды ешчэ прадседацель з’езду. Прадседацелем бывае або маршалак, або хто з мейсцовых землеўладзельцоў, назначэны губэрнатарам.

На неправільнасьці, якіе будуць падчас выбароў на з’ездзі, можна праз тры дні падаваць скаргу ў паветовую па выбарным справам камісію (ст. 112). Калі тая камісія знойдзе скаргу справедлівай, то можэ скасаваць выбары; тады назначаюцца новые. На пастанову паветовай камісіі