Старонка:Як Мікіта бараніў сваіх (1917).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да мяне і звадыяшыць, дык я яго так турну, што ен і дзесятаму закажа. І хоць-бы галаву адсекалі мне, дык я ні здраджу вам, братке мае, панове брацьця!..

— Маладзец, Мікіта, малайчына! — гукалі селяне.

— Ніхай табе Бог дапаможа абстаяць нашыя патрэбы!..

— Дык я заусюды казау, што Мікіта — галава, дадау хтосьці з гурту.

— Ня трэ‘ сьпяшацца, пахвалім, як верняцца, сказау нехта у адказ.

Дзен колькі прабыу Мікіта на зьездзі. Усе што там гаварылі, ен трохі кеміу, трохі не. Так яму нічога і ня прышлося сказаць. Іншы раз, прауда, у яго руку гаварылі, дык ен ківау галавою і згаджауся. Нават пляскау у ладкі, гледзючы на другіx.

— Ну, што ж ты, Мікіта, чуу на зьездзі? — пыталіся селяне, абступіушы яго на вуліцы.


— Э, Браточкі, дзякаваць Богу. Цяпер зямелька уся наша будзя, і мы мецімем гэтакія самыя права, як і усе панэ. Але ці ведаеце што? Нашліся гэтакія ахцыкі, што хацелі, каб у нас завесьці нейкі «беларускі язык». Ду-удкі, пане мой. Цяпер нас ні падашукаеш. Мы і так кепска гаворым, а яны яшчэ выдумалі «беларускі язык». Патрэбян ен нам, як сабаку пятая нага…

— Як ня патрэбян? Гэта ж наш родны, уласны язык, на каторым мы гаворым, — перабіу яго нехта.