Старонка:Як Мікіта бараніў сваіх (1917).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як Мікіта бараніу сваіх.

Вучыцеся, браты мае,
Думайце, чытайце;
Чужому навучайцеся.
А свайго ня цурайцеся.
Бо хто матку забывае,
Таго Бог карае;
Усе людзі цураюцца,
У хату ня пускаюць.
Т. Шэвчэнко.

Мікіту выбралі дэпутатам на селянскі зьезд.

— Глядзі-ж, Мікіта, — барані нашыя справы, казалі выбаршчыкі. — Ня слухай паноу, ці купцоу там якіх, — яны ворагі нашы і ніколі дабра нам ня жадалі. Ты павінян памятаць, што ты — селянін, хлебароб, як і усе мы, дык і стой за тое, што трэба нам усім, каб вальней на сьвеці жылося. Мы ж цябе пасылаем ад усяго обчэства…

Мікіта зьняу шапку, нізінька укланіуся ды кажа:

— Дзякуй братке за паважэньне! Буду як мага бараніць вас і вашыя справы. Хіба я, ніхай Бог крые, блазан які, ці што, — каб ні патрапіць што сказаць? Барані мяне Божа зрабіць што кепскае для обчэства. Буду выкладаць усе, што нам патрэбна, і ніколі ні паслухаю таго, хто будзе ганьбіць нас і звычаі нашы. Вашыя справы гэтак сама належаць і да мяне. Калі хто стане лашчыцца