Старонка:Як Мікіта бараніў сваіх (1917).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што ж ты у маскоуцы, ці у паляке запiсауся?

— Вот табе і Мікіта! Ад свае мовы адказауся. Усе людзі на сьвеці паважаюць і шануюць родную мову, а ен адрокся…

— Дык я ж, браточкі, ня ведау… — апраудывауся Мікіта.

— Ня ведау! — загаманіу салдат, прыехаушы с фронту. — А дзе твой глузд быу? Каго ты там слухау?.. Асталоп ты, калі ня чуу добрага слова. Гэта ім добра будзе, а ні нам, калі мы адкажамся ад свае мовы. Мы — беларусы, а зямелька наша завецца Беларусью. Тая мова, на каторай гаворымо мы і спакон веку гаварылі дзяд і бацьке нашы — называецца беларускаю моваю, або, як табе казалі па-маскоуску — беларускім языком. Дауней па-нашаму гаварылі усе панэ і карале, пісаліся законы, вучылі у школах, судзілі у судох. Але калі 120 год таму назад маскоускія цары, пры Катарыні II, заграбасталі увесь наш край у свае цупкія рукі, дык яны адабралі у нас нашу родную мову, калечылі нас у сваіх маскоускіх школах, зьдзекаваліся з нас за тое, што мы — беларусы, перарабляючы усіх нас на адзін расійскі, маскоускі народ, каб лягчэй уладаць намі. Яны вярнулі братоу нашых, каталікоу на праваслауя і тым заганялі іх да палякоу, капаючы такім спосабам глыбокую яму паміж імі і праваслаўнымі братамі, каторыя праз цямнату сваю верылі панасыланым у наш край маскоускім чыноунікам. Яны зьнішчылі на Беларусі