Старонка:Язэп Воўк-Леановіч Мова Скарыны.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

замі), акадэмік Сабалеўскі ў сваёй рэцэнзіі на кнігу проф. Уладзімерава [1] паказваў на тое, што для беларусаў эвангельлі (напрыклад, 1411 і 1604 г.) і іншыя богаслужбовыя кнігі былі незразумелымі таму, што яны аж да XVII сталецьця перапісваліся з сярэдня-балгарскіх орыгіналаў [2].

Гэта выклікала ў перапішчыкаў (яшчэ да Скарыны) імкненьне надаваць тэксту царкоўных кніг беларускую рэдакцыю.

Прыкладам гэткай царкоўна-славянскай мовы беларускай рэдакцыі зьяўляецца мова рукапіснай Чацьці 1489 году (Профэсарам Уладзімеравым памылкова аднесенай да 1397 году [3]).

Аднак, слабое знаёмства Беларусі з царкоўнаславянскаю мовай, зусім натуральнае пры большым пашырэньні на яе абшарах лацінска-грэцкай і чэска-польскай кніжнасьці (апошняй у XV—XVI сталецьцях найменш), не перашкаджала праваслаўным беларусам з пашанай адносіцца і да царкоўна-славянскае мовы.

Як на прыклад такіх адносін да царкоўна-славянскай мовы, можна паказаць нават не на праваслаўны, але на лютэранскі катэхізіс, выданы ў Несьвіжы ў 1562 г., дзе ў прадмове выдаўцы прапануюць сваім патронам займацца і ўжываць ня толькі чужаземныя мовы, але не забывацца і „того здавна славного языка словенского". Мову свайго катэхізісу, якая па сутнасьці зьяўляецца беларускай з прымешкай царкоўна­ славянізмаў, яны ўсё-ж такі завуць „словенской".

А. І. Сабалеўскі, выказваючыся аб кнізе Ўладзімерава [4] знаходзіць, што галоўным мотывам для выданьня Скарынаю біблійных кніг— „Псалтыру" і „Апостала"—былі ў адных выпадках поўная адсутнасьць, а ў другіх—малалічнасьць іх на Беларусі. Пры гэткай беднасьці на кнігі сьв. пісьма, Скарына, згодна пагляду А. І. Сабалеўскага, ня мог думаць аб популярызацыі іх шляхам перакладу на жывую беларускую мову. Ён усяго толькі мог „імкнуцца да таго, каб зрабіць даступным, або вядомым біблійны тэкст". Значыцца, А. І. Сабалеўскі даўно ўжо выказаў якраз тыя пагляды, да якіх прышлі і мы, азнаёміўшыся з самымі выданьнямі Ф. Скарыны, якія захоўваюцца ў Расійскай Публічнай Бібліотэцы ў Ленінградзе. Мы прымушаны праканацца ў тым, што выданьні Скарыны напісаны ня толькі ня жывой беларускай мовай, але нават ня мовай грамат і актаў, як гэта лічыў А. Будзіловіч [5], што па сутнасьці ў аснову большасьці яго выданьняў пакладзена царкоўна­ славянская мова, перасыпаная, дзе ў большай, а дзе ў меншай меры, беларусізмамі.

Калі ўсё-ж мова Скарыны ў некаторых кнігах, асабліва ў яго прадмовах, дзе ён быў больш-менш самастойным, мае беларускіх элемэнтаў больш, ніж гэта можна назіраць у іншых падобных выданьнях, дык гэта тлумачыцца проста тым, што аўтары іншых, сучасных яму

  1. А. И. Соболевский. „Доктор Фр. Скорина, его переводы, печатные издания и язык. Исследование П. В. Владимирова СПБ. 1888” — Рэцэнзія, зьмешчаная ў 10-м №-ры “Журн. Мин. Нар. Просвещения" за 1888 год. стар. 325.
  2. Пар. вядомы гістарычны факт. калі князь Астроскі, атрымаўшы ад Курбскага славянскі пераклад “Слоў" Івана Золатавуснага, палічыў за лепшае для разуменьня зноў перакласьці іх на польскую мову; таксама ўспомнім абвінавачваньні белар. духавенства ў няведаньні ім мовы царкоўных кніг—з боку вядомага езуіта Скаргі. Аб гэтым гл. ў Сабалеўскага ў цыт. творы і ў Е. Карскага „Белорусы". Т. ІІІ, 2, стар. 5.
  3. Гл. досьлед аб гэтым помніку М. Карпінскага ў “Русском Филологическом Вестнике”, том XXI, стар. 59. Таксама, у Ўладзімерава (“Доктор Франциск Скорина”, — 24 — 27) аб “Десятоглаве Матфея десятого".
  4. А. И. Соболевский. Рэцэнзія ў “Ж. М. И. Пр." за кастр. 1888, стар. 325 і наст.
  5. Гл. А. Будилович — Артыкул аб прысуджэньні Увараўскай прэміі ў томе 69 „Известий Имп. Акад. Наук", стар. 32.