Старонка:Язэп Воўк-Леановіч Мова Скарыны.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

стара-рускай і сучаснай беларускай мовах. Молимыся—Б. 87, пошлѣмы - Ц.14, жадаимы—Ю. 13 б—трэба тлумачыць уплывам польскіх формаў на —my: wiemy, prosimy і да т. пад.

Загадны лад дае нам даволі формаў, аднальковых з сучаснымі жывымі беларускімі: поможи, запрежи—Ц. 83 і 171 б; бежи — Сал. 47, якія характэрны і для іншых беларускіх помнікаў і мусібыць зьявіліся пад уплывам аналёгіі формаў 2, З ас. адз. л. цяперашняга часу з ж; едь - Сал. 47, поедь—Б 62; ежъ—Ю. 20 і ў інш. мясцох; очисть—Сір. б1.

Ад дзеясловаў на —іць (біць, крыць, ліць, мыць, піць і пад.) па царкоўна-слав.: напийся—Б. 42, убии—Б. 78 б, бии—Ц. 173, прикрыи— Сір. б1, вылий—С. 14 б. Сучасная беларуская мова захавала гэтыя формы (крый, мый, рый і пад.), страціўшы толькі—у формах падоб­ных дзеясловаў з мяккай асновай—канчатковы : лі, бі, пі і да т. пад.

Формы мінулага часу.

Часта ўжывае Скарына ў сэнсе мінулага часу—на месцы старажытных imperfect'у і аорысту—простую дзеяслоўна-прыметную форму мінулага часу на —лъ. Але яшчэ часьцей ужывае і памянёныя, тады ўжо страчаныя, формы аорысту і imperfect'у. Гэта адна з тых рыс скрынавай мовы, якія, як мы ўжо казалі, лепш за ўсё сьведчаць аб тым, што Скарына імкнуўся пераймаць у сваіх „выкладах" царкоўна­ славянскі граматычны лад. Штучнасьць ужываньня гэтых, ужо задоўга да эпохі Скарыны адмерлых, формаў кідаецца ў выданьнях Скарыны ў вочы: ён вельмі часта мяшае формы аорысту і imperfect'у.

Зам. 3 асобы аорысту на—ша—піша З ас. imperfect'у на—ше: збегошеся, молишеся. Формы аорысту З ас. адз. і мн. ліку ён часта ужывае з адным і тым-жа канчаткам З ас. мн. л. impr.: слузи тешиху его, поклонихуся, взяху, ходиху і да т. пад.

Часта трапляюцца зусім няправільныя формы аорысту: далахъ— Б. 29, слюбилах и знашлах Пс. 14, слышалахъ—Ц. 149 б, нават—седалохъ—І. 35 і да т. п.

Больш правільна ўжываюцца формы а) мінулага складанага і б) запрошлага часу: а) положилъ есми, соромялся есми, ехали есмо— Ц. 201, елъ есь Б. 12 б, ели суть Б. 58 б і да т. пад.; б) приняли были есмо, отсудили были есмо, былъ послалъ—Э. 24 б, 25 і інш.[1]

Будучае складанае: маю учинити, мають приити, не будет ся бояти і пад.

Умоўны лад як па чэску: бых ся не стыдилъ... на дбал быхъ. Ани бых погледел. И был либыся съпротивилъ было бы дивно—Сір. 26 (a bylliby zprotiwi byloby diwnie).[2]

Ся па большасьці ўжываецца асобна ад дзеяслова: и злого ся не бояли [3]—п. 8; абымыся то борзо нагодило—Б. 49 (aby my se nahodilo— чэск. „Біблія" 1506 г.); и ту ся навчил всякое науки—Дав. 1 б; на углех ся конало—Исх. 69; ся были разбегли—Апост.—-1525 г.

На сынтаксычных асаблівасьцях—чэхізмах і полёнізмах спыняцца ня будзем[4]. Заўважым толькі, што ў сынтаксычным ладзе мовы

  1. Можна дапусьціць, што правільнае ўжываньне гэтых формаў падтрымлівалася тагочаснай жывой мовай. Правільнае ўжываньне іх маем у сьвецкіх помніках, а астатак іх маем і ў сучаснай украінскай мове: вытворили були... державу (Гл. "Короткі нарис істор. укр. мовы. О. Шахматов. Перакл. Д. Демьянчук". Киів 1924 г. таксама і ў беларускай
  2. Владимиров. Доктор Ф. Скорина... 291
  3. Параўн. сучасн. Зах.-украінск. ся бою (пры ўсх.-укр. боюся)
  4. Аб гэтым гл. у Ўладзімерава, 296-301. Залежнасьць мовы Скарыны ад чэскага сынтаксу можна бачыць з прыкладаў, прыведзеных Уладзімеравым параўн. з чэск. тэкстамі на стар. 129-142, 163-165, 215-218.