Старонка:Язэп Воўк-Леановіч Мова Скарыны.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У скланеньні іменьняў прыметных трэба адзначыць характэрны і для сучаснай беларускай мовы стара-рускі канчатак роднага склону адз. ліку жан. роду: жертвы мирное—Исх. 69; матери рожоное, приведеное, з доброе воли—Лев. 35, 45; нечистоты человечие—Лев. 12, з муки пшеничны(ѣ) ib.

Канчатак м. р. звычайна —ого, —его, але сустракаецца і —аго; у вапошнім можна бачыць як царкоўнаславянізм, так і адбітак аканьня.

Цікавы прыклады: по обычаю женскомъ—Б. 58,—царьскомъ—Э. 4, што паказваюць выпадкі злучэньня прыйменьня —по з месным, а не з давальным склонам.

Множны лік прыметных—па царкоўна-славянску і цікавых асаблівасьцяй ня мае.

Сустракаецца цікавае для таго часу звычайнае сучаснае ўзгад­неньне роднага склону імя прыметнага з назоўным—вінавальным імя назоўнага:

Две дощки каменныхъ, два ретезки златыхъ—Исх. 64 і 73 б. зам. каменныи, златыи.

Параўнальная ступень на —ее і —ей: более і болей, яснее, крепчее, должее, простее, лепее, частеи, нижеи, ширеи, глубеи;

Найвышэйшая ступень утвараецца з дапамогай прыставак наи (на), пре: набольшіи, превышнего, наивышших і г. п.

Займеньні назоўныя ў Скарыны —як у царкоўна слявянскіх, так і ў стара-беларускіх формах: азъ, і я; родн.—мене, тебе, себе; дав., мне і ми, тобе, собе і ти; він.: мене, тебе, себе і мя, тя, ся.

Займя весь у мн. л.: вси, всихъ, всимъ, всими, всихъ, але сустра­каюцца і все—Быт. З, всѣхъ, всѣмъ і г. д. Займеньні—прыметныя сустракаюцца ў форме сучаснай беларускай—тои, тая, тое; скланя­юцца як і сучаснае (того, тое, тому, той, того, тую і г. д.).

У мн. л. — мешаніна асноў і канчаткаў: наз.—він.— тые слова, тые листы, тыи Іудеи—Э. 16, тии—Л. 4 б.; свое, мое, твое, але і мои—Л. 4 б.

Іменьні лічэбныя. У скланеньні лічэбных заўважаюцца тыя-ж формы, што і ў сучасных беларускіх говарах: три (и трие), четыри і четыре, трехъ, треми, трѣма і трима, четырема; сто, ста, сту, стомъ, сту; мн. л.: ста, сты, стехъ.

Складаныя лічэбныя ў большасьці скланяюцца ва ўсіх сваіх частках:

Полтора, полтретя, родн. скл.—полутора, полутретя і г. д.; „над стом и двадцетми и седми странами"—Э. З; со треми сты, во трех стах—Солом. 16 б, 17 і да т. п.

Спражэньні.

Формы дзеяслова быць: 1 ас. есмъ і есми 2 ас.—еси і есь (часьцей апошняя)—Л. 25, нават—есъ—Э. 21: 3 ас.—естъ і есь; есмо, есмы; есте, суть...

Дзеясловы даць і есьці як і па стара-слявянску і стараруску: продаси—Б. 47 б, яси—Ц. 5 б; даси—І. 47 б, выдаси Дав. 39 б, такжа і ў сучаснай беларускай мове.

2 ас. адз. з канчаткам на шъ: наидешъ—Б. З, имашъ—Исх. 10.

3 ас. адз. л. (і мн.) цяперашн. часу звычайна канчаецца на —ть: бываеть—Б. З, учить—ib.; упокоить—іЬ. 15, будуть—ib. 16 б—як І ў старарускай мове; канчатак на—тъ вельмі рэдкі.

1 ас. мн. л. побач з канчаткам —мъ мае канчаткі —мо і —мы: поидемо і наделаймо... и спалімо, приносимо и вчинимо—Л. З, як у