Старонка:Язэп Воўк-Леановіч Мова Скарыны.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

страты паміж імі галосных ъ і ь) для зручнасьці іх вымаўленьня, — сустракаецца і ў Скарыны прытым вельмі часта: иржавяет—Сір. 21, илжеть—Юд. 9, игде—Лев. 24, ирдящаяся—ib., ильстя серце свое— Апост. Як. 3б, ильсти (лести)—іb., исперва – ib. 24б, Іоан. 1.—і г. пад.

Мае месца і адваротная зьява — адпадзеньне карэннага и ў пачатку слова: мети, маю, мел—Быт., гл таксама Ўладз. 264.

Мена в і у, прыстаўка і прыймя ў (ув, уво): увошли суть—Б. 18, вчинимо, втекающе з битвы— ib. 2б, ускормень, вчиню— ib. 28, в Бога— ib. 31, вдатныи, вчиненъ увечер—33, у великом месте Празскомъ; Исх.: не вкради, во въстехъ твоих и навчю тя—10; взоры (узоры) вышивають—68. Левнт: в насъ — 5 (пасьля галоснага пярэдняга слова), навчаеть —13, параўн. учинилъ— ib. в дел—15 і пад. У вореху—Пс. 3б, у волей.—Ц. 77 (Уладз.), у ваковы—Сір. 13 і інш. Цікавым зьяўляецца напісаньне: „облечешися в водежу", якое сьведчыць — контамінацыйную форму ўв (у інш. мясцох так і пішацца), якая зьяўляецца зам. въ пасьля галоснага пярэдняга слова і перад галосным-жа наступнага [1]. Аднак сустракаюцца ў гэтым выпадку напісаньні з у: ко усходу— Исх. 51б і інш., гэта, аднак, у сваю чаргу можа сьведчыць, што ў палажэньні пасьля галосных перад зычнымі в і у перамешваліся пісарамі якраз таму, што ў жывым вымаўленьні тут чулася сярэдняе, поўгалоснае —ў.

Выпадкі праясьненьня ъ і ь, г. зн. пераходу іх у галосныя поўнага вытварэньня ў націскным палажэньні (на пачатку слова і ў сярэдзіне слова ў няцотных складох): а) у суфіксах ьск, ьств: Садомеску, Гомореску, Адамеску (але Севоимску—Б. 166) с богатеством—ib. 28; апошняе ў Скарыны заўсёды з е ў суфіксе. Такія напісаньні мы сустракаем у большасьці стара-беларускіх помнікаў [2]; б) о на месцы старажытнага ъ у прыназоўніках і прыстаўках па аналёгіі з прыназоўнікамі і прыстаўкамі, што канчаюцца на галосны: воспять, воспределе—Б. 26, возыде—Исх. 2б (але побач і съшедый), вопустыни—Исх. 3б, кофараону—ib., созаду— ib. 69, содерживали— ib., вовысоте—Апост., вообжарствах, вониде—Рым. 10б, 13; в) адваротная зьява: скарачэньне суфіксу да аднаго зычнага т: о выштии Авраамове изегипту—Б. 17, ко приштию (пришествию), якое сустракаецца вельмі часта. Трэба згадзіцца з П. Уладзімеравым, што гэта проста вынік уплыву чэскай фонэтыкі [3]; у на месцы ст.-слав. а (юс вялікі) і ъ, дзе ў вялікарускай мове мы маем о: суседи—Ап. Паўл., 128, сугражане—ib. 103 Уладз.

Паўторнае і (ы) на месцы вокалізаваных r і І пасьля выпадзеньня ь у злучэньнях рь—ль, якія перайшлі ў ры, лы(лі) не пад націскам: дрыжащае—І.8б,задрижало— ПП 7 Уладз., проклину—Б. 24 [4].

Уставачнае ы маем таксама ў такіх напісаньнях, як смырк—Ср. 39б, смырчына—Д. 37б, о(т)стырчи МПК псалт. 77б, у якіх вокалізаваныя р на месцы чэскіх—smrk, smrcina, strk, strciti [5].

Сустракаецца ў Скарыны і ы—і асноўнаму на польскі манер, як прынята і ў сучаснай літаратурнай беларускай мове: фылистымляном, Палестынскаму, Еклезіастыкусъ і г. пад. [6]

  1. Зьяўленьне такіх напісаньняў, як ув і ува, ёсьць дакладная перадача жывога вымаўленьня: „ў", замяніўшы в [з въ] пасьля страты канчатковага ъ усё-такі разьвівае паўторнае в перад галосным наступнага слова. Так, парадкам экскурсія гэтага „ў“дае у, рэкурсія дае е. Галосны а ў „ува” зьяўляецца звычайна перад зычным наступнага слова.
  2. Гл. таксама у Е. Ф. Карскага —„Белорусы", ІІ, І. 230.
  3. П. Владимиров. „Докт. Ф. Скор.“. 296—297.
  4. Гл. аб гэт. зьяве ў Е. Карскага „Белорусы”. ІІ. І. 158 sq і 213.
  5. Параўн. сучаснае беларускае: старчма, старчаком, смаркач.
  6. Сучасныя літаратурныя беларускія; опозыцыя, дыпляматычны, тыповы і г.п. зашлі ў літарат. мову проста з польскай агаласоўкай.