Старонка:Язэп Воўк-Леановіч Мова Скарыны.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

з боку царкоўна-славянскай графікі напісаньні, прыклады якіх мы прывялі вышэй.

Замену і ненаціскнога на е, якая ў сучаснай беларускай мове сустракаецца толькі дыялектычна, мы знаходзім і ў Скарыны: хрестианъ—Апост. 3, прорецание—Коринф. Паўла 34, дофеникии—Б. 26 б., сее (вин.) Апост. і многа інш.

Цікавым зьяўляецца пытаньне аб поўнагалосных формах у мове Скарынавых выданьняў. У проф. Ўладзімерава прыкладаў гэтай рысы прыведзена цэлая старонка [1] так што, калі не пазнаёміцца з самымі выданьнямі Скарыны, дык—па значнай колькасьці гэтых прыкладаў— можа паказацца, што поўнагалосьсе ў Скарыны рэч звычайная. Аднак, гэта далёка ня так.

У мове Скарыны пераважаюць формы сьцягнутыя, няпоўнагалосныя; зразумела, што гэткія формы зьяўляюцца штучнымі і лепш за ўсё сьведчаць аб тым, што Скарына зусім ня імкнуўся даць запраўдны пераклад на беларускую мову, або, у кожным разе, несьвядома адносіўся да асаблівасьцяй беларускай мовы. На кожным кроку ў яго ўжываюцца царкоўнаславянскія формы, прыкладам, вран, обрана, краву,-Б. 286, скавраде—Лев. 14 і г. п.

Пералічаныя Уладзімеравым 80 прыкладаў поўнагалосься ў Скарыны здаюцца мне пільна сабранымі да аднаго з усіх яго кніг.

І калі іх рассыпаць па ўсім Скарынавым тэксьце, дык ад поўнагалосься нічога не застанецца. Аўтар гэтага артыкулу, напр., прагледзеўшы ўважна ўсю кнігу „Левіт" мог знайсьці толькі заколение— Лев., предъсловие, 5. Перагляд іншых кніг у гэтым кірунку таксама мала што даў,—пападаліся толькі выпадковыя прыклады: молодшии, выстерегали—Іоан., 32, выстерегаймы—Корынф. 76 і інш.

Сустракаецца замена ы праз о ў ненаціскным палажэньні там дзе ў сучаснай беларускай мове гэтае о выпала: указовати—Исх. 73 адваротная замена о на ы: выобразуя—Второзак. 46, выображениемъ— Посл. Петр. 156. Замена а на о: на кождое лето—Левит 3б. Звычайна ў Скарыны—каждый, іншы раз—кажный—Второзак. 2б—і кожный—Эст. 6 , І. 32б—Уладз., кажды— Юд. 23б.

Пераход и ў ы ў словах складаных з прыстаўкай альбо пасьля прыназоўніку пад уплывам пярэдняга цьвёрдага зычнага: сынымъ—Числ, 15, сыными—Апост,—зьява звычайная наогул ва ўсходня-славянскім старажытным пісьменстве. У Скарыны мы тут сустракаем яшчэ ўстаўку паміж ы і наступным зычным й: розыйдемся—Быт. 28, изыйди (параўн. внийде і пойди—ib. 24). Адваротны пераход: диравыи—Б. 44 і пад.

О на месцы стар.-слав. іе (е ётаванага). Олей (усюды), озеромъ—Д.25, оленьмі ПП—46, ожик -Л. 22б і г. пад.; о на месцы чужаземн. а: оцот—звыч. усюды—ад acetum (у Ев. 1506 г. wocet) Олена—МПК; замест ие проста е: ереем—Лев. 26, Ерусалиме—усюды.

Замест каков—іаков (и скоро забыл іаков бе)—Апост. пасл. Якава, 3б, іаковы (=каковы)—пасл. Ефес.—100; неіакую речь—Лев. Цікавымі зьяўляюцца нярэдкія прыклады напісаньняў, як напрыклад: сином - Лев. 16, услишавъ—Числ. 63б, вилиет—Лев. 11б, і пад., якія нібы паказваюць на магчымасьць адбітку тут украінскага вымаўленьня якім-небудзь друкаром з галіцкіх украінцаў на месцы стара-славянскага і беларускага ы—гуку сярэдняга паміж ы и і, які нават друкару здаваўся бліжэйшым да і і з таго іншы раз мімаволі ім перадаваўся, праз и. Характэрная для сучаснай беларускай мовы прыстаўка галосных перад словам, якое пачынаецца з двох і больш зычных (як вынік

  1. П. В. Владимиров. „Докт. Фр. Скорина", стар. 258.