Старонка:Язэп Воўк-Леановіч Мова Скарыны.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Пераходзячы да зычных, перш за ўсё закранем выпадкі асіміляцыі і дысіміляцыі (упадабленьня і распадабленьня) зычных, якія стаяць побач. Асіміляцыя: с шолку, з златасозжения—Исх. ол, з речей, з древа; наивышший—Лев. 1б, 2б; прозбу ib. 3, Апост.: светчить, востании, богумерскы—Рым. 7. Дысыміляцыя: хто Л. 24, нихто Сал. 9б, Р.6 і інш., што—Пс. 12, 43; Апост. 128 і інш.

Выпадак замены комбінацыі зычных зн на ст: болесть—Быт. 16.

Прыстаўное в і прыдыханьне г, перад галоснымі цьвёрдымі: вужъ, вужева—Сір. 21б і 41 б—гужи, гужами; у іншых мясцох юже—Сол. 35б (Уладз.); вось—Сір. 53б і інш.

Гук р у Скарыны зацьвярдзелы як і ў сучаснай беларускай мове. Тыя прыклады, дзе мы знаем злучэньні р з мяккімі галоснымі літарамі, зьяўляюцца штучнымі напісаньнямі; блытанасьць гэтых напісаньяў (пастаноўка мяккага галоснага пасьля р нават там, дзе яго няма і ў мяккаэрых гутарках) сьведчыць аб тым, што р у Скарыны было цьвёрдым ва ўсіх палажэньнях; імкнучыся азначаць яго мяккасьць згодна з царкоўнаславянскай графікай, Скарына (альбо друкар) часта памыляўся, бо ня меў жывога контроляваньня з боку свайго ўласнага вымаўленьня, у якім ня было мяккага р.

Адсюль і сустракаем у яго такія напісаньні: то адпаведныя, то неадпаведныя тагочаснаму жывому беларускаму вымаўленьню, то правільныя па царкоўна-славянску, то няправільныя:

Псалтыру—(він. адз.), говорячи, от кривды—Б. з; дщеры—ib., 15, тридесеть—ib.; дщеръ, прикрила, прикрыли —ib.; Агаръ— ib.; брытва—Чысл. 16; рызъ—Апост. Петр.; вечери— ib. Корынф. 37; рытины— Их.-бл.; крила, ритый, вширь—Исх. 68.

Сустракаюцца ў Скарыны напісаньні злучэньняў заднянёбных з ы—кы, гы, хы. Іх ня можна лічыць адбіткам жывога вымаўленьня, бо цьвёрдасьць г, к, х у паказаных палажэньнях страчана ва ўсіх усходнеславянскіх („рускіх") мовах даўно: яшчэ ў эпоху агульна-ўсходняавянскую. Такім чынам, такія напісаньні Скарынавых выданьняў, як – порускы – Б.33, жердкы—Исх. 69, 69б-гр., погреческыи— ib. 76, ветхый - Лев. 3б, господскые, убогыми—Апост. і мн. інш., зьяўляюцца штучнымі; апошняе сьведчыцца і тым, што ў напісаньнях гэтых ня відаць вытрыманасьці, і формы з гы, кы, хы сустракаюцца побач з ги, ки, хи: жердки—Исх. 22, 22б, поруский—ib. 76 і мн. інш.

Пераходнае памякчэньне заднянёбных г, к, х.

У той час, як у пскоўскім, напр., говары XV cт. ўжо сустракаецца пераходнае памякчэньне г, к, х, (рукѣ, ногѣ[1]), у Скарыны дый наогул ва ўсіх беларускіх говарах захоўваецца ў давальным і месным склонах толькі пераходнае памякчэньне: нозе, руце і г. д. Лічым, што гэткія формы, як „в боцех“—Исх. оль, руцѣ і нозѣ (наз.—він. мн. ліку), зьяўляюцца чысьцейшымі царкоўна-славянізмамі.

Зацьвярдзелыя шыпячыя зычныя праглядаюць у Скарынавых выдыньнях рэдка: вашым— Исх. 59, жывых Екл. 7б, жыв—МПК—і інш. (гл. Ўладз.), жылы—Н. 24 ib.

Прыкладаў зацьвярдзелага ц блізка што зусім няма. Проф. П. Уладзімераў не адзначае ніводнага прыкладу гэтае зьявы. Мне пашанцавала знайсьці ўсяго два прыклады, з якіх пэўна сьведчыць аб цьвёрдым ц толькі—отец— Исх. 3; другі прыклад—конец"—Апост. не такі пэўны, паколькі паерок (") над ім можа азначаць апушчаны ня толькі Ъ, але і Ь. Звычайна-ж ц у Скарыны мяккае: жрець—Б. 26, птиць— ib.

  1. Гл. Н. М. Каринский. Говор Пскова и его окрестностей в XV веке. СІІБ. 1909.