Старонка:Язэп Воўк-Леановіч Мова Скарыны.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Напр ; полѣ, (він. адз.), вѣлнкий, сыновѣ; розделися, челевека, смеалася і мн. інш. Часьцей за ўсё ўжываецца є, радзей Е; на канцы слова пасьля галоснага ўжываецца і є —шырокае круглае (так званае „хвастатае" у іншых помніках).

І („десятеричное”) ужываецца рэдка, напр.: азъ едінь, іищутъ— „Апостал", 1525 г., часьцей-жа И („восмеричное"). Паміж іншым слова Ісусь у большасьці пішацца з І бяз другога И. Ужываецца ў Скарыны й, якога ў старэйшых пісоўных творах мы зусім ня сустракаем. Ставіцца яно, як і цяпер, у сярэдзіне слова, пасьля галоснага, таксама і ў пачатку, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны: налево йду, пойду, поймаша, айные вси речи—(Быт., 26 і ў іншых мясцох), хоць гэта, як правіла, ня ўсюды вытрымана.

Сустракаецца а зам. Ѧ, іа—юса малога і а ётаванага—пасьля галоснага: Самаритеа, розсеалъ—5 кн. Майс. 1519 г., Быт. 30; братиа— ib., 256, стоалъ— ib., 31 б, смеался, смеалася— ib. 32 [1]. Ужываецца і звычайнае стара-беларускае кг для азначэньня выбуховага гуку г (=G лац.): кгора— Быт. 246, Жыкгымонта—пасьляслоўе „Апостала", 1525 г., Фикги—Царств, 956 і г. пад.

Мяккасьць зычных у сярэдзіне слова ў большасьці не азначаецца: возму, пришелце — Быт., 286, тмы, тмою—ib. і пад.

Рысы фонэтычныя.

Пераходзячы далей да тых беларускіх рыс фонэтыкі Скарынавай мовы, якія сустракаюцца ў яго выданьнях, пачнём з тыповай рысы беларускага вокалізму—аканьня, г. зн., замены ў пэўных фонэтычных умовах ненаціскных о, е(э) на а, я ('а). Гэтая рыса беларускай фонэтыкі ў іншых беларускіх пісоўных помніках часу Скарыны ўжо, хоць і ў выглядзе апісак, але яскрава выяўленая, у выданьнях Скарыны старанна адсуваецца.

Проф. Уладзімераў аб гэтай зьяве кажа: „...у Скарыны мы ня бачым прыкладу такога пераходу, калі ня лічыць, што да гэтага маюць дачыненьне прыклады: золатарев, выстерагатися, ды яшчэ слова манисто. Ср. 13, 136 (=монисто) [2]. Больш аб аканьні ў проф. Уладзімерава мы не знаходзім нічога.

Акад. Карскі [3] ў словах, падобных да прыведзеных—„золатарев, выстерагатися”, моланья—(Чацьця 1489 г.),—бачыць асаблівы звычай беларускіх пісароў перадаваць поўнагалосныя формы праз ора—ола—ера, як у слове „верабей". З гэтым меркаваньнем ня можна не згадзіцца, аднак, здаецца, можна разам з тым бачыць тут і факт няпоўнага аканьня, што назіраецца ў передачы Скарынаю поўнагалосных формаў. Да гэткіх-жа прыкладаў належыць і Саломоновых— кн. Быт., 3б,—што сустракаецца ў Скарыны часта.

Сустракаем мы ў Скарыны і такія прыклады: 1) ражаеть—Пасл. Як., 3; ўкаряемъ, укарялъ—Пасл. Пятр., 14; возмагайтеся —Ефэс., 109б 2) благославен, благославлю, благословящих тебе—Быт. 24. Па думцы акад. Карскага[4] першыя з гэтых прыкладаў зьяўляюцца спрэчнымі (за выключэньнем хіба ражать), другія як „благославен”, на наш пагляд, можна тлумачыць асабістай этымолёгіяй: ад „благо” і „славіть , хоць напісаньне побач „ благославлю “ з а і „благословящих” з о, можа

  1. Магчыма, што гэтая рыса ня ёсьць чыста графічная, але адбівае тагачаснае жывое вымаўленьне; параўнай у сучасных беларускіх гаворках: стааў, сьмяаўся і пад.
  2. П. В. Владимиров. „Доктор Фр. Скорина" стар. 259.
  3. Е. Ф. Карскій. К истории звуков и форм белорусской речи. Варшава 1893, ст. 181.
  4. Ibidem