Старонка:Язэп Варонка.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

на неафіцыяльнае пражываньне.

За то ўся праца Беларускага Ўраду цяперака напраўлена была переважна на палітычную акцыю заграніцай, куды Ўрад паслаў сваіх прэдстаўнікоў, — як на Украіну, так і ў Гэрманію, ў Чэхію, ў Парыж.

Беларуска-літоўскі хаўрус між тым разьвіваўся. Вільню захапілі бальшэвікі. Літоўскі Урад перэехаў у Коўну. Міністэрства Беларускіх Спраў перэнеслося ў Городно, скуль яно мела ўплыў на ўсю беларускую тэрыторыю нямецкай акупацыі, і, калі бы гэтаму ўплыву не перашкодзілі бы: — з аднаго боку неаднальковасьць палітыкі кожнай з нямецкай салдацкіх рад, з другога — слабасільле нямецкага Галоўнага Камандаваньня на ўсходзі і з трэцьцяга заборчая палітыка польскіх легіонаў, разлёгшыхся на беразі Нарава (якія хутка і пасунуліся на Беларусь, ні бы то абараняючы яе ад бальшэвікоў), то беларуская праца ў гэтай часьці Гаспадарства дасягнула бы поўнага свайго росквіту.

У пачатку студзеня 1919 году на вуліцах Городна ужэ можна было бачыць адкрыта беларускае нацыянальнае войска. У кожным з паветовых местаў былі ужэ беларускія паветовыя камісары, У Городні першы раз пачалі выдавацца беларускія газэты, як «Беларускі Народ» (на двух мовах: беларускай і расейскай) і «Бацькаўшчына». Пачалі расьці беларускія гурткі, разьвівацца нацыянальны тэатр. Пачалася паступовая беларусізацыя абшару, які на працягу цэлага веку нёс на сабе адначасна ціжар