Старонка:Язэп Варонка.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Народнай Рэспублікі, у Вільні, гэтым духоўным цэнтру беларусоў, а так сама і цэнтру тагочаснай нямецкай акупацыі, — Віленская Беларуская Рада (якая мела сваіх прэдстаўнікоў і ў Радзе Рэспублікі) арганізавала падмогу. Маючы мэтай, калі, не абараніць Беларускае Гаспадарства, то хоць бы утрымаць у рамках дзяржаўнасьці беларускую справу, Віленская Беларуская Рада увайшла ў хаўрус з Літоўскай Радай (Тарыбай), каб, з дапамагай будуемага літоўскімі дзеячамі на захадзі былога Вялікага Князьства Літоўскага — новага дзяржаўнага арганізму, абараніць хоць невялікую часьціну беларускай зямлі.

Гэтай часьцінай была ўся тэрыторыя старой нямецкай акупацыі, а, ласьне, — беларускія часьці Віленшчыны, ўся Городзеншчына і Аўгустоўшчына.

Грунтам гэтага беларуска-літоўскага хаўруса было: абарона новым Літоўскім Гаспадарствам цэласьці заходніх беларускіх этнаграфічных граніц ад Польшчы — Аўгустова, Беластоку, Хорашчы, Бельску, Белавежы, і, зразумела, Городна і Саколкі.

Па ўгавору з літвінамі, Віленская Беларуская Рада паслала ў Літоўскую Раду шэсьць сваіх прэдстаўнікоў, а адзін з членаў Рады Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у Літоўскі Урад на пасаду Міністра Беларускіх Спраў. Хаўрус гэты фактычна стаў істнаваць з момэнту выезду Беларускага Ураду з Менску, пасьля чаго гэты Урад не пачынаў сваёй афіцыяльнай працы ў Вілні, чы ў Городні, а перэйшоў на гэнай тэрыторыі